Лесхоз Глубокое
Глубокое лесхоз Глубокое лесхоз
лесхоз
Глубокский опытный лесхоз

Награда за труд

9 крававiка 2014г па даручэнні Прэзідэнта прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч уручыў дзяржаўныя ўзнагароды. Урачыстая цырымонія прайшла ў Палацы Рэспублікі. Сярод узнагароджаных і 16 працаўнікоў лясной галіны.
Лес — гэта спрадвечнае багацце Беларусі, а складаная праца лесаводаў заўсёды была ў пашане: многія з іх неаднаразова адзначаліся дзяржавай. Нагадаем, не так даўно Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 65 ад 4 лютага 2014 г. «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь». За шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў і высокае прафесійнае майстэрства, значны асабісты ўклад у развіццё лясной гаспадаркі медалём «За працоўныя заслугі» былі ўзнагароджаны: вальшчык лесу Забалацкага лясніцтва ДЛГУ «Акцябрскі лясгас» Пётр Багам’я, начальнік праектна-вышукальнай партыі № 1 аддзела будаўнічага і лесагаспадарчага праектавання РУП «Белгіпралес» Генадзій Ганчэнка, вадзіцель па вывазцы лесу ДЛГУ «Ельскі лясгас» Уладзімір Грышын, дырэктар ДЛГУ «Мала- дзечанскі лясгас» Анатолій Ермаловіч, ляснік Полацкага лясніцтва ДЛГУ «Полацкі лясгас» Віктар Захарэнка, вадзіцель па вывазцы лесу ДЛГУ «Клічаўскі лясгас» Аляксандр Казачонак, вядучы інжынер-таксатар РДУП «Віцебская лесаўпарадкавальная экспедыцыя» Сямён Крывенькі, ляснічы Катлоўскага вопытна-вытворчага лясніцтва ДЛГУ «Астравецкі лясгас» Аляксей Мазырка, вадзіцель грузавога аўтамабіля майстарскага ўчастка «Замкавы» ДЛГУ «Ваўкавыскі лясгас» Міхаіл Піваварчык, вядучы інжынер лясной гаспадаркі 1-й Мінскай лесаўпарадкавальнай экспедыцыі РУП «Белдзяржлес» Мікалай Пучкоўскі, дырэктар ДЛГУ «Брэсцкі лясгас» Васілій Стэльмах, майстар лесу Галубіцкага лясніцтва ДВЛГУ «Глыбоцкі вопытны лясгас» Мікалай Сухарэўскі, ляснічы Краснаслабодскага вопытна-вытворчага лясніцтва ДЛГУ «Старобінскі лясгас» Уладзімір Умінскі, галоўны ляснічы ДВЛГУ «Старадарожскі вопытны лясгас» Пётр Чыж, майстар лесу Ляснянскага лясніцтва ДЛГУ «Баранавіцкі лясгас» Генадзій Чэмармазовіч і майстар лесу Воўкавіцкага лясніцтва ДЛГУ «Чавускі лясгас» Валерый Шпакаў.
Пры ўручэнні ўзнагарод прэм’ер- міністр Міхаіл Мясніковіч выказаў падзяку лесаводам за іх адданасць сваёй прафесіі і плённую працу на карысць лясной галіны краіны.


Новости
Разрешена охота на взрослых самцов лося.
2014-08-20
Подробнее
Введение оплаты за посещение дендрологического сада
2014-08-13
Подробнее
Запрет на посещение лесов Глубокского района
2014-08-05
Подробнее
О ВРЕМЕННОМ ЗАПРЕТЕ НА ПОСЕЩЕНИЕ ЛЕСОВ
2014-07-31
Подробнее
охота на бекаса
2014-07-12
Подробнее
[1-5]  ...   [406-410]  [411-415]  [416-420]  [421-425]  [426-430]  ...  [496-499] 
Погода в г.Глубокое
Информация сайтаpogoda.by